Чым жыве беларуская дыяспара ў ЗША



Украінска-беларускія вечарыны ды іншыя мерапрыемствы, збор сродкаў на дапамогу Украіне, сумесныя акцыі супраць вайны, канцэрты. Так выглядае жыццё беларускай дыяспары ў ЗША.

„Але прыярытэт аддаецца больш украінскай, чым беларускай тэме”, – распавёў Алекс Верабей:

– Фандрайзінг у асноўным. Мы нядаўна праводзілі „Дранік-паці”. Збіралі грошы на медычную машыну эвакуацыі. Ёсць такі фонд „Лелека”, яны тут у нас гэтым займаюцца ўжо з 2014 года. Мы зрабілі такую кааперацыю, правялі беларуска-украінскае паці, чалавек 100 у нас было. Назбіралі грошай, было весела, „Дранік-батл” быў.

Алекс Верабей дадаў, што на бліжэйшы час запланаваныя мерапрыемствы, звязаныя з Калядамі і Новым годам для ўсталявання і ўмацавання сувязяў у беларускай дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя