Андрэй Кушняроў: Рыхтуем асацыяцыю, якая будзе працаваць з беларускімі ветэранамі – абаронцамі Украіны



Ветэраны з розных беларускіх добраахвотных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі беларускіх ветэранаў. Арганізацыя будзе дапамагаць ваярам, якія застаюцца ва Украіне, так і тым, хто зараз скончыў службу. Адпаведна ствараюцца незалежныя філіялы ва Украіне, Літве і Польшчы. 

Пра  мэты дзейнасці распавёў сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

–  Дакладна б хацелі атрымаць магчымасць зарэгістравацца ва Украіне і працаваць з украінскім заканадаўствам вось па гэтых момантах, каб людзі, якія тут адваявалі, маглі атрымліваць ВНЖ. Другі момант – гэта вось гэтыя пасмяротныя выплаты, закон трэба мяняць, умовы павінны быць для ўсіх ваяроў аднолькавымі, незалежна ад нацыянальнасці, таму што ваюем мы пастаянна ў тых жа падраздзяленнях побач адзін з адным. Аднаго хаваюць за рахунак дзяржавы, а іншага – выкідваюць. Таксама ў нас мэта наладзіць рэсаліцызацыю ваяроў, зараз спрабуем рэгістравацца ў Польшчы.

Па словах Андрэя Кушнярова, лягчэй за ўсё адбываецца працэс рэгістрацыі філіяла ў Польшчы. Асноўную каманду асацыяцыі будуць складаць самі байцы, што скончылі службу ў шэрагах ЗСУ. Яны будуць абараняць правы і інтарэсы беларускіх ветэранаў вайны ва Украіне.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Прадстаўнік Асацыяцыі на сустрэчы з дэпутатам Робертам Тышкевічам

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Асацыяцыі