Прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя акаўнты ў сацсетках



Акаўнты ў сацыяльнай сетцы Інстаграм „bela.rus.2020” і „belarus_austria”, сайт і Інстаграм-старонка баранавіцкай крамы нацыянальнай сімволікі „Росквiт”, акаўнт у Цік-току „_belarusachka_”. Такія медыя-пляцоўкі на Берасцейшчыне цягам апошніх некалькіх тыдняў былі прызнаныя экстрымісцкімі.

Адметна тое, што ў сацыяльнай сетцы Інстаграм „bela.rus.2020” апошні пост быў апублікаваны яшчэ два гады таму. Але адпаведнае рашэнне ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця вынесена толькі цяпер. Суддзя – Андрэй Канючка.

А вось сайт і Інстаграм-старонка баранавіцкай крамы нацыянальнай сімволікі „Росквiт” былі прызнаныя экстрэмісцкімі рашэннем суда баранавіцкага раёна. Рашэнне вынесла суддзя Жанна Карпачэўская, а працэс ініцыявала баранавіцкая міжраённая пракуратура.

Таксама да Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў акаўнт у сацыяльнай сетцы „TikTok” з назвай „_belarusachka_”. Рашэнне прымаў суд Ленінскага раёна горада Берасця, суддзя — Андрэй Канючка. У той жа час па рашэнню гэтага ж суда забароненым цяпер лічыцца акаўнт у Інстаграм „belarus_austria”. Рашэнне вынесла суддзя Алена Кавальчук.

Беларускае Радыё Рацыя