Прырода задыхаецца
На Берасцейшчыне, у Столінскім і Лунінецкім раёнах, інспекцыя па ахове навакольнага асяроддзя не задаволена тым, як грамадзяне ставяцца да прыроднага багацця. У выніку праверак выяўлены выпадкі браканьерства, наўмыснае забруджванне тэрыторый ды высечка дрэў без узгаднення. Калі пасля ўзмацнення адказнасці за браканьерства жадаючых парушыць закон стала менш, то з арганізацыяй стыхійных сметнікаў усё па-ранейшаму, паведаміў супрацоўнік пінскай рэгіянальнай іспекцыі аховы наваколля і прыроды Дзмітрый Крывецкі:
– Адной нагляднай работы, канешне, недастаткова: не атрымаецца дамагчыся змяншэння ці знікнення сметнікаў. Трэба, каб грамадзяне і прадпрыемствы гэта разумелі і падыходзілі да вырашэння гэтай праблемы супольна. Таму такая наглядная праца толькі стрымлівае гэтае бедства.
За забруджванне тэрыторый прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф, які ў 20 разоў большы, чым аплата паслуг камунальных служб.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота s13.ru