У Вільні з’явіцца вялікі мурал з партрэтам Алеся Бяляцкага



У Вільні пачалі маляваць вялізарны партрэт лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра, зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. LRT.lt піша, што мастацкая праца будзе рэалізаваная насупраць амбасады Беларусі, якая стала сімвалам рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. 

Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, а за рэалізацыю ўзяліся літоўскія мастакі.

“Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве”, — кажа аўтарка працы Ліна Шліпавічутэ.

Фота: Вольга Саламатава, Šarūnas Černiauskas