Генадзь Фядыніч пераабраны старшынём прафсаюза РЭП
На ІХ з’ездзе Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці на безальтэрнатыўнай аснове тайным галасаваннем быў пераабраны Генадзь Фядыніч.
70 дэлегатаў з 75 аддалі свае галасы за дзеючага старшыню. То бок амаль усе дэлегаты згодны з курсам дзейнасці прафсаюза пад кіраўніцтвам Фядыніча. Такая колькасць прагаласаваўшых “за” прыемна здзівіла Генадзя Фядыніча:
– У мяне шмат недахопаў у працы. Я пра іх ведаю. Але ёсць і добрыя справы ў маёй працы. А тое, што толькі 3 асобы прагаласавалі “супраць”, сведчыць пра тое, што для людзей відавочна мая праца на гэтай пасадзе, яны гэта ацанілі. Дзякуй ім вялікі за гэта.
Станіслаў Шушкевіч:
– Лічу яго адным з самых актыўных прафсаюзных дзеячаў. Ён дакладна размяжоўвае, што такое кампетэнцыя прафсаюза і кампетэнцыя палітыка.
Генадзь Фядыніч кіруе прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці 25 гадоў. Як паказаў з’езд, карыстаецца заслужанай павагай і даверам людзей.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя