Перакулілася маршрутка, якая ехала з Менска ў аэрапорт Вільні



На трасе М7 перакулілася маршрутка, якая ехала з Менска ў аэрапорт Вільні.

ДТЗ адбылося каля 5.30. 41-гадовы кіроўца Mercedes на 91-м кіламетры трасы не справіўся з кіраваннем. У салоне мікрааўтобуса ехалі восем пасажыраў з Менска ў аэрапорт Вільні.

З усіх рамянёў бяспекі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, выкарыстоўвалі толькі кіроўца і адзін пасажыр. Яны не пацярпелі.

Медыкі завезлі на абследаванне трох пасажырак. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.