Уладзімір Арлоў правёў творчыя сустрэчы ў Бельску і Гайнаўцы
Кнігі беларускага літаратара Уладзіміра Арлова ўжо даступныя ў гарадскіх бібліятэках Бельска Падляшскага і Гайнаўкі. У гарадской бібліятэцы ў Гайнаўцы прайшоў аўтарскі вечар Уладзіміра Арлова, пад назвай „Як нараджаюцца кнігі”.
Пісьменнік перадаў бібліятэцы камплект сваіх кніг перавыдадзеных фондам Каmunikat.org:
– Сёння мы ў такой сітуацыі, што Беларусь там, дзе мы. Набліжаецца 2023 год і мне хацелася б, каб ён быў вырашальным годам для сітуацыі ва Украіне і ў Беларусі таксама, ну і ў нейкім сэнсе ў Расеі. Гэта не толькі я, а можа дзясяткі і сотні тысяч беларусаў таксама ў гэтыя калядныя, навагоднія дні загадваюць гэтае жаданне.
Кіраўнік фонду Каmunikat.org
– У Бельску і ў Гайнаўцы мы перадалі камплекты гэтых кніжак Уладзіміра Арлова, якія перавыдаў Каmunikat.org.
Уладзімір Арлоў апошні год у дарозе, па-за радзімай на якую ўвесь час хоча вярнуцца. У дарозе піша чарговую кнігу. Ужо ў студзені аўтарскія сустрэчы з Уладзімірам Арловым пройдуць у Беластоку ў клубе Beer&history а таксама ў „Падляшскай ксёнжніцы”.
Беларускае Радыё Рацыя