Суровыя краявіды снежаньскага Осла



Выпраўляючыся да трох тэматычных марскіх музеяў, якія аддаленыя ад цэнтру нарвежскай сталіцы, варта падумаць пра надзейны трывалы абутак. Прыбярэжная дарога і пакручастыя сцежкі вядуць уздоўж затокі Фрогнеркілен (назва ад мікрараёну Осла). Шлях пехатой ад цэнтру Осла да музейных асяродкаў складае каля 6 кіламетраў, ён няпросты, але варты таго. Суровыя краявіды ф’ёрдаў зімняга Осла зачароўваюць сваёй маляўнічасцю.

Па дарозе ўздоўж берагоў трапляем да будынку Летняга палацу Оскар-хол. Гэта былы палац, а цяпер музей. Палац быў пабудаваны з 1847 па 1852 год дацкім архітэктарам Ёханам Хенрыкам Небелонгам па заказе караля Оскара І і каралевы Нарвегіі і Швецыі Жазэфіны. У 1881 годдзе кароль Оскар ІІ адчыніў палац для наведнікаў як музей. З-за рэканструцкцыі і парадкавання навакольнага парку ў 2022 годзе Оскар-хол быў зачынены.

Па дарозе трапляюцца і жылыя дамы, пабудаваныя ў стылі фахверку.

На такіх машынках развозяць пошту.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя