Вандроўкі па беларускіх мясцінах Кракава
Каля дзесяці экскурсій сёлета было праведзена ў Польшчы пад назвай “Беларускі Кракаў”. Аўтар такой ідэй – беларус, арганізатар вандровак па беларускіх мясцінах Кракава Зміцер Раманцоў.
Штораз мерапрыемства сабірае па некалькі дзясяткаў удзельнікаў – як палякаў, так і беларусаў, – распавёў суразмоўца:
-Вельмі-вельмі розныя беларусы прыходзяць. Прыходзяць цэлымі сем’ямі, з дзеткамі. Прыходзяць людзі, якія працуюць у галіне ІТ, якія займаюцца фінансамі, кадрамі. Проста беларусы, якія выпадкова трапілі ў Кракаў і даведаліся пра вандроўку.
Як адзначыў Зміцер Раманцоў, бліжэйшыя экскурсіі па „Беларускаму Кракаву” адбудуцца напрыканцы студзеня – пачатку лютага 2023 года.
Беларускае Радыё Рацыя