Батумі: беларускія актывісты пачалі калядаванне



У грузінскім Батумі беларускія актывісты са «Спеўнага сходу»  не забываюцца на свае традыцыі і распачалі калядаванне па кватэрах беларускіх актывістаў і журналістаў, што жывуць у гэтым грузінскім рэгіёне.

Пра тое, як ім спадабалася мерапрыемства, кажуць беларусы, да якіх ужо прыходзілі калядоўшчыкі:

– Спадабалася, гэта незвычайна, не заўжды ў такой сітуацыі апынаешся. Я, калі жыў у Менску, такога не бачыў: шмат касцюмаў, я б сказаў прафесійна зроблена.

Гэтае свята самабытнай Беларусі напаткала нас і тут. Тут увогуле ўсё ўпрыгожана да святаў, увесь горад упрыгожаны. Цёпла, сонечна было, і гэта, канешне, таксама дадае прыемны момант усяму святу.

Непарыўная сувязь з Радзімай, а значыць з нашымі каранямі, з магчымасцю дакрануцца да ўсяго святога, важнага, што ёсць. А плюс дзеці бачаць, што мы расказваем гэта не толькі на словах, а традыцыя непарыўная і жыве нават у Грузіі.

Апроч кватэраў актывістаў калядоўшчыкі завіталі на выступ беларускага кавер-гурта, дзе «каза» і «мішка» дапамагалі збіраць данаты ў дапамогу Збройных Сіл Украіны. А 27 снежня беларускія калядоўшчыкі выступілі перад украінскімі дзецьмі, што прыехалі на адпачынак у Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя