Раман Кісляк: Час падводзіць вынікі 2022 году
Беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты ў грузінскім Батумі падводзяць свае вынікі 2022 году.
Кажа праваабаронец і грамадскі актывіст Раман Кісляк:
– Для беларускіх праваабаронцаў гэты год, як і мінулы, быў перыядам аднаўлення тых, хто з’ехаў, хто ўцёк, на выгнанні аднаўляць сваю праваабарончую дзейнасць. Выбудоўваюць яе ва ўмовах працы з-за мяжы. Таксама прыемна было даведацца пра прысуджэнне прэміі Алесю Бяляцкаму і нашым калегам па праваабрончым арганізацыям. Гэта ўзмацняе пазіцыі праваабаронцаў.
Па словах Рамана Кісляка, які апроч сваёй праваабарончай дзейнасці займаецца і грамадскай дзейнасцю ў арганізацыі „Беларуская дыяспара ў Аджарыі” гэта быў вельмі важны год:
– Тое, што атрымалася, гэта захаваць дыяспару. Мы па-ранейшаму дзейнічаем. Вырашаем пытанні, сустракаліся па пытанню рахункаў, каб не ўводзілі візы для беларусаў. Ладзілі сустрэчы з грузінскімі палітыкамі, з праваабронцамі па пытанню адкрыцця беларусамі рахункаў у банках, як для фізічных асоб, так і для недзяржаўных арганізацый, якіх дастаткова шмат у Грузіі.
Раман Кісляк ужо больш за год адсочвае сітуацыю з беларусамі ў Грузіі. Ён кажа, што зараз на тэрыторыі гэтай краіны знаходзіцца больш за 10 тысяч грамадзян Беларусі, большасць з якіх пакінула Радзіму хаваючыся ў Грузіі ад пераследу ўладаў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя