Расея сёння выпусціла па Украіне больш 120 ракет (абноўлена)
Расейскія акупанты ў час масаванай атакі раніцай 29 снежня выпусцілі па Украіне больш 120 крылатых ракет. Пра гэта дарадца галавы Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк паведаміў у Twitter.
„Над усёй Украінай больш 120 ракет, выпушчаных злосным „русским миром”, каб разбурыць крытычную інфраструктуру і масава забіваць цывільных… Чакаем чарговых прапановаў ад „миротворцев” аб „мирном урегулировании”, „гарантиях безопасности для России” и о нежелательности провокаций…” – напісаў ён.
Расея здзейсніла пускі крылатых ракет паветранага і марскога базавання, а таксама зенітных кіраваных ракет да ЗРК С-300.
Сённяшняй раніцай украінскія вайскоўцы знішчылі 54 расейскія ракеты з 69. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў Facebook: „Сёння раніцай агрэсар здзейсніў пускі крылатых ракет паветранага і марскога базавання, зенітных кіраваных ракет да ЗРК С-300 па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры нашай краіны. Паводле папярэдніх даных, усяго было ўжыта ва ўдары 69 ракет. Сіламі і сродкамі Сіл абароны Украіны знішчана 54 варожыя ракеты Х-101 / Х55, Калібр”, — распавёў Залужны.