Інцыдэнт на Берасцейшчыне з падзеннем ракеты
На полі каля вёскі Горбаха ў Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці знайшлі абломкі ракеты. Улады адразу ж паведамілі, што гэта ўкраінская ракета.
Вёска Горбаха знаходзіцца на адлегласці каля 15 кіламетраў ад Іванава. Але нягледзячы на такую адлегласць, выбух чулі і жыхары раённага цэнтра. Як паведамляе “Белсат”, жыхары Іванава коратка распавядаюць, што чулі нейкі гук, падобны на выбух. Але цяпер у самым горадзе нічога надзвычайнага няма. Многія проста не зразумелі, што адбываецца. Іначай было ў тых раёнах, якія бліжэй да вёскі. Людзі кажуць не толькі пра гучны выбух, але і пра тое, што сцены дамоў трэсліся ад гукавой хвалі.
Днём прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла падзенне ракеты. Улады Беларусі адразу заявілі, што ракета ўкраінская, і што на месцы працуюць спецыялісты. Як прыгадвае “Зеркало”, 7 красавіка ў Беларусі ўжо падала ракета. Тады ўсё ўказвала на тое, што гэта быў расейскі боепрыпас.
Беларускае Радыё Рацыя