Афіцыйны Менск выказаў пратэст паслу Украіны



309-ы дзень вайны. У МЗС Беларусі выклікалі пасла Украіны Ігара Кізіма. Яму заяўлены рашучы пратэст па сітуацыі з ракетай, што ўпала на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамлялася, фрагменты нейкай ракеты мінулым ранкам упалі на поле каля вёскі Гарбаха Янаўскага раёна на Берасцейшчыне. Мінабароны Беларусі пасля пяцігадзіннага роздуму заявіла, што гэта ўкраінская зенітная ракета, якую збіла беларуская СПА. Аднак «на апублікаваных фота няма ніякіх прыкмет таго, што ракета была збітая», — сказаў «Нашай Ніве» дзейны вайсковец.

Адзначым, што інцыдэнт адбыўся гэта падчас масіўнай ракетнай атакі Расіі па ўкраінскай інфраструктуры. Украінскі бок сцвярджае, што было выпушчана 68 ракет, 53 з якіх украінская супрацьпаветраная абарона збіла.

Беларускае Радыё Рацыя