Полк Каліноўскага: Няхай праз год нас будзе не полк, але армія!



Полк імя Кастуся Каліноўскага правёў прэс-канферэнцыю па выніках года.

На пытанне, якім праз год бачыцца беларускае вайсковае фармаванне, што дзейнічае на тэрыторыі Украіны, адказаў камандзір палка Дзяніс Прохараў з пазыўным „Кіт”:

– Бачым падраздзяленні ПКК у вольнай Беларусі ў поўнай баяздольнасці, гатовымі стаяць за свабоду і беларускую нацыю. Спадзяемся, што ў нас ужо будзе не полк, а армія. Мы робім усё, што дзеля гэтага нам трэба. Намагаемся быць прыкладам, сапраўднымі беларусамі не толькі для беларусаў, але і для ўкраінцаў. З пачаткам буйнамаштабнай вайны шмат хто з украінцаў пачаў не вельмі добра адносіцца да беларусаў. Мы намагаемся гэта змяняць.

У Палка Каліноўскага адкрыты мабілізацыйныя цэнтры ў Польшчы і Грузіі, якія працягваюць прымаць рэкрутаў. Заяўкі ў полк падаюцца праз тэлеграм-бот. Полк Каліноўскага гарантуе бяспеку захаванасці атрыманай інфармацыі.

Чат-бот Тэлеграм Палка Каліноўскага

Беларускае Радыё Рацыя