У Беларусі вырасла мінімальная зарплата
З 1 студзеня мінімальная зарплата ў Беларусі складае 554 рубля, паведамляе Мінпрацы. Гэта на 97 рублёў або на 21,2% больш, чым у студзені 2022 года. Праўда, частку гэтага росту „з’ела” інфляцыя. Па выніках лістапада яна склала 13,3% да лістапада 2021 года.
Таксама на 21 рубель павялічаная базавая стаўка, ад якой залежыць заробак бюджэтнікаў. З 1 студзеня яна складае 228 рублёў. Базавая стаўка павялічылася на 21 рубель, то бок на 10% у параўнанні з 1 студзеня 2022 года. Ад яе залежыць заробак бюджэтнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя