У Гародні затапіла пантонны мост



У Гародні не працуе пантонны мост. Яго навялі праз Нёман на час рамонту Новага моста.

Як паведамляе NewGrodno, вада ў Нёмане паднялася і затапіла спускі з пантоннага моста. Сам мост застаецца над вадой.

Вайскоўцы днём у панядзелак прывезлі дадатковыя пантоны, каб аднавіць пераправу і праход па ёй.