“Laudans” даў два канцэрты ў Глыбокім
Два канцэрты даў у Глыбокім малады, але ўжо вядомы ў Беларусі, хрысціянскі гурт „Ляўданс”. Ён выступіў з праграмай „Агмень” у Глыбоцкім цэнтры культуры і касцёле Святой Тройцы пры падтрымцы кампаніі „Гавары праўду”. Таксама музыкі правялі конкурс сярод слухачоў на веданне іх творчасці і гісторыі горада Глыбокае. Як кажа Андрэй Лугін, у Глыбокім яны выступаюць упершыню, горад ім спадабаўся, асабліва падабаецца яму глыбоцкая згушчонка.
– Запалілі свой агмень – і ў дарогу хутчэй, як гаворыцца ў песні. Але гэта пакуль што не такая наклейка на нашу праграму, гэта проста пакуль было тут. Далей паглядзем, як будзе. Але менавіта гэтыя песні і гучаць на нашых канцэртах. У асноўным, гэта ўжо свае тэксты і музыка.
Гурт „Ляўданс” вырас з праекта песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Склад калектыва змяняўся, зараз “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі