Збой у працы касавага абсталявання ў Беларусі не ліквідавалі
Збой у працы касавага абсталявання шэрагу гандлёвых сетак у Беларусі, які ўзнік 2 студзеня, плануюць ліквідаваць на працягу 3 студзеня. Такую інфармацыю агучыў сёння на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме намеснік старшыні ўстановы Андрэй Канюшка, перадае БелТА..
„Пачынаючы з поўдня 2 студзеня ў пэўных сетках па ўсёй краіне назіраецца збой у касавым абсталяванні, праграмнае забеспячэнне якога абслугоўвае кампанія «Тусон». «Збой закрануў фіскальнага рэгістратара, у выніку немагчыма адкрыць змену”, — удакладніў чыноўнік.
Складанасці адчулі ў шэрагу сетак. У іх ліку — «Востраў чысціні і смаку», «Ома», «Еўраопт», «Дабраном», а таксама «Беларуснафта».
«Праблема па ўсёй краіне. Чакаецца, што на працягу сённяшняга дня яна павінна быць вырашана», — удакладніў Канюшка.
Беларускае Радыё Рацыя