Выдача нацыянальнай польскай візы для беларусаў зноў стала платнай
За атрыманне нацыянальнай польскай візы беларусы мусяць заплаціць 35 еўра — столькі з пачатку года складае консульскі збор за прыём і разгляд заявы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства замежных справаў Польшчы.
На гэты момант вядома, што рашэньне аб спагнанні консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня гэтага году. Вызваленыя ад выплаты консульскага збору будуць наступныя катэгорыі грамадзян Беларусі, якія заявілі аб атрыманні польскай нацыянальнай візы тыпу D: всобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу; няпоўнагадовыя 12-18 гадоў; асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе «карты паляка»; асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць семінары, канферэнцыі ды іншыя мерапрыемствы.
Нагадаем, што беларусаў вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы напрыканцы снежня 2015 года.
Беларускае Радыё Рацыя