Айцішніка затрымалі за паведамленні ў закрытым працоўным чаце
Сілавікі затрымалі праграміста за паведамленні ў закрытым працоўным чаце. Як піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, пра айцішніка паведамілі яго «неабыякавыя і адэкватныя» калегі.
У відэа затрыманы хлопец кажа, што „напісаў дрэнныя рэчы аб прадстаўніках закона, аб бягучай уладзе і аб уладзе РФ”. Ён таксама прызнаецца, што выходзіў на пратэсты ў жніўні 2020 году.