У Беларусі істотна паднялі стаўкі консульскага збору
У Беларусі з 2023 года заўважна паднялі стаўкі консульскага збору. Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс. Размова аб паслугах, якія беларусы могуць атрымаць за мяжой у дыпламатычных прадстаўніцтвах.
Да прыкладу, стаўку за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Беларусі паднялі да 400 еўра (было – 250 еўра).
За выдачу або абмен пашпарта беларусу, які пастаянна пражывае за мяжой, цяпер трэба заплаціць 50 еўра. Раней гэтая стаўка складала 40 еўра.
Плату за рэгістрацыю заключэння шлюбу з выдачай пасведчання паднялі да 100 еўра, а за скасаванне шлюбу – 200 еўра. Было – па 50 еўра. Таксама павысілі іншыя зборы.