НЕ праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў праз Беларусь!
У адказ на ваяж „Начных ваўкоў”, у Фэйсбуку з’явілася ініцыятыва „Не праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў праз Беларусь!”, якая ставіць за мэту перашкодзіць дадзены праезд усімі даступнымі сродкамі.
Каментуе стваральнік кампаніі Мікіта Семяненка:
– Актывісты з Польшчы прыцягнулі найбольшую ўвагу і сабралі на сённяшні дзень каля 12 тыс чалавек у сацыяльных сетках, гатовых супрацьстаяць гэтаму. Сотні людзей сапраўды будуць блакаваць калону “Начных ваўкоў” у Цярэспалі. Таксама шмат людзей з Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Украіны, Нямеччыны звязаліся са мною і мы аб’ядналіся ў кааліцыю.
Акцыі дадзенага клубу, на думку як беларускіх, так і замежных байкераў, носяць яскравае палітычнае адценне, а частка сябраў клубу адкрыта ваююць на баку гэтак званых ДНР і ЛНР. Нагадаем, што ваяжы “Начных ваўкоў” праводзіліся акурат напярэдадні анексіі Крыму і пачатку супрацьстаяння на Данбасе.
„Таму заклікаем як улады, так і грамадства перашкадзжаць праезду „ваўкоў” не толькі ў ЕЗ, але і па Беларусі ўсімі мажлівымі сродкамі, ды далучацца да кампані„, – зазначыў Мікіта Семяненка.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя