Свята Трох Каралёў у Вільні



У  Вільні адзначылі свята Трох Каралёў. Па вуліцах Старога горада ад Вострай брамы да Кафедральнай плошчы ў святочным шэсці прайшлі Кашпар, Мельхіёр і Бальтазар разам з анёлам. Яны павіталі немаўля Езуса ў батлейцы на Кафедральнай плошчы. Прысутныя, як дарослыя, так і дзеці, з задавальненнем фатаграфаваліся з героямі свята.

Пасля гэтага на плошчы адбыўся канцэрт хору „Ажуалюкас”. Хор выканаў калядныя псалмы. А пасля ў дворыку Дома настаўніка прайшло сямейнае свята „Бывай, калядная ёлка”. Сем’і з дзецьмі ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Там таксама прысутнічалі і Тры Каралі.

Гэтымі мерапрыемствамі завяршыўся калядны перыяд у католікаў.

Трэба зазначыць, што на свяце ў людзей быў святочны радасны настрой, але ў некаторых турыстаў ён быў крыху сапсаваны тым, што ў анонсе на галоўным партале  delfi.lt было напісана, што шэсце ад Вострай брамы пачнецца ў 16.30 па мясцовым часе, але яно пачалося на паўгадзіны раней. Таму некаторыя людзі не ўбачылі пачатка шэсця, а сустрэліся з Трыма Каралямі ўжо на Кафедральнай плошчы.

Беларускае Радыё Рацыя