Беларусы Беластоку сустрэлі „Світанак” на Божае Нараджэнне



У беластоцкім хабе „Новая Зямля” выступіў сямейны фальклорны гурт „Світанак”. Беларускі гурт з Вільні прадставіў традыцыйныя беларускія спевы, танцы і абрады.

Кажа кіраўніца „Світанка” Марына Струнеўская:

– Наш калектыў, фальклорны гурт „Світанак” быў арганізаваны ў чэрвені 2022 года, калі я – рэпрэсаваны кіраўнік, была звольнена. Мяне запрасілі ў Вільню і вось арганізавалі спачатку дзеці, потым дарослыя захацелі спяваць беларускія песні. Усе ў калектыве выгнаныя людзі, якія непатрэбныя Беларусі.

Выступ у Беластоку стаў першым у туры „Світанка” па Польшчы. Плануецца, што 13-га студзеня беларускі калектыў выступіць у Бельску-Падляшскім разам з калектывамі „Жэмэрва” і „Асочнікі”.

Беларускае Радыё Рацыя