Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, як з 1 студзеня вылічаецца зямельны падатак
Па ўчастках, на якіх няма капітальных пабудоў, падатак вылічаецца па стаўках, павялічаных на каэфіцыент 3. Вызначэнне зямельных участкаў без капітальных пабудоў, змяшчаецца ў пункце 3 артыкула 238 Падатковага кодэкса.
Да такіх участкаў адносяцца і тыя, дзе ёсць хаця б адзін недабудаваны або незарэгістраваны будынак.
Звычайна стаўкі зямельнага збору залежаць ад функцыяналу вучасткаў, кадастравага кошту і плошчы зямлі. Даведацца суму падатку на зямельны ўчастак можна ў асабістым кабінеце на сайце МПЗ або ў інспекцыі па месцы рэгістрацыі.
Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня набыў моц новы падатковы кодэкс. Павялічыліся многія віды збору, у тым ліку новы падатак на кватэру. Для Гародні і Гарадзенскай вобласці рост склаў каля 10%.