Дабрачынны канцэрт у беларускім касцёле Вільні



У беларускім касцёле Святога Барталамея ў Вільні 8 студзеня адбыўся дабрачынны канцэрт. Данаты ад яго пайшлі на падтрымку касцёла. Будынак касцёла – невялікі, але быў цалкам запоўнены.

Падчас канцэрта дарослыя і маленькія вернікі спявалі калядныя песні на беларускай, ангельскай і лацінскай мовах. Выступілі і дзеці з беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча. Вяла канцэрт сястра Таццяна, якая спярша нагадала пра традыцыі падчас калядных святаў.

Добра ведаем, што  па традыцыі час ад Божага нараджэння да Хросту Пана з’яўляецца святым часам. А, напрыклад, на вечарыны са святымі вечарамі, падчас якіх нельга працаваць, нашы продкі збіраліся разам, каб бавіць час, спяваць калядкі і быць разам на свята Хросту Пана.  Таму запрашаем на наш канцэрт.

Перад канцэртам і пасля яго адбыліся святочныя набажэнствы, падчас якіх пробашч бласлаўляў беларусаў. А пасля канцэрта вернікі парафіі павіншавалі свайго пробашча, капуцына Арыюша Малыску, які працуе ў іх 6 год, з Днём народзінаў і запрасілі яго праспяваць разам з імі калядныя песні.

Беларускае Радыё Рацыя