„Шахцёр” зноў саступіў „Берасцю”



У чарговых матчах нацыянальнага першынства краіны „Шахцёр” зноў саступіў на хатняй арэне „Берасця” 0:1, а „Лакаматыў” перамог у гасцях „Магілёў” 3:1. „Гомель” разграміў „Хімік” – 5:0.

Сапега выведзены са спісу траўмаваных

Абаронца менскага „Дынама” Сяргей Сапега выведзены са спісу траўмаваных. „У папярэдні раз абаронца выходзіў на лёд 24 снежня ў матчы з „Северсталю”. Усяго ў гэтым сезоне на рахунку Сапегі 12 (4+8) ачкоў у 42 гульнях і паказчык карыснасці „+5”.

У спісе траўмаваных застаецца Дзяніс Мосалеў”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы „зуброў”.

Кісляк вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”

Паўабаронца Сяргей Кісляк вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”, пакінуўшы сталічнае.  „Футбольны клуб „Дынама-Берасце” рады паведаміць аб падпісанні кантракта з Сяргеем Кісляком. Пагадненне паўабаронцы разлічана да канца сезона-2023 і мае опцыю падаўжэння яшчэ на адзін год. Кісляк далучыўся да „Дынама-Берасце” неўзабаве пасля спынення супрацоўніцтва з менскім „Дынама”, якое пакінуў у якасці свабоднага агента. Ён правёў у сталіцы апошнія два гады, на працягу якіх згуляў 35 матчаў, забіў пяць мячоў і аддаў пяць галявых перадач”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы берасцейскага клуба.

Таксама нападнік Кірыл Сідарэнка будзе рыхтавацца да сезона з берасцейскім „Дынама”.

Апошні год беларускі форвард правёў у казахстанскім клубе другога дывізіёна „Кайсары”, з якім стаў срэбраным прызёрам першай лігі.

У беларускай вышэйшай лізе Сідарэнка правёў 12 матчаў у складзе „Віцебска” ў сезоне-2016.

Сфармаваны трэнерскі штаб БАТЭ

Сфармаваны трэнерскі склад асноўнай каманды барысаўскага БАТЭ.

„Асіставаць Кірылу Альшэўскаму ў новым сезоне будуць старэйшы трэнер Аляксандр Лісоўскі, трэнеры Сяргей Зяневіч, Дзмітрый Ліхтаровіч і Ігар Ражкоў, а таксама трэнер брамнікаў Эдуард Тучынскі.
 — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта БАТЭ.

Бэйл абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры ва ўзросце 33 гадоў

Валійскі нападнік Гарэт Бэйл аб’явіў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры ва ўзросце 33 гадоў. „Пасля доўгіх роздумаў аб’яўляю аб завяршэнні клубнай і міжнароднай кар’еры. Неверагодна пашанцавала рэалізаваць мару і займацца спортам, які я люблю. Цяпер рухаюся да новага кірунка свайго жыцця. Прыйшоў час перамен і магчымасцей для новых прыгод”, — растлумачыў Бэйл.

Апошнім клубам 33-гадовага валійца быў амерыканскі „Лос-Анджэлес”. Таксама за кар’еру Бэйл выступаў за „Саўтгемптан”, „Тотэнхэм” і мадрыдскі „Рэал”. У складзе іспанскага клуба ён тройчы выйграваў чэмпіянат краіны, па разе браў Кубак і Суперкубак Іспаніі, а таксама пяць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў. Акрамя таго, у актыве Гарэта дзве перамогі ў Суперкубку УЕФА і чатыры тытулы клубнага чэмпіёна свету. У складзе зборнай Уэльса форвард правёў 109 матчаў і забіў 41 гол.

БФФ аб’явіла кастынг каментатараў беларускага футбола

За некалькі гадоў менавіта канкурсанты нашых кастынгаў сталі новымі галасамі беларускага і сусветнага футбола на тэрыторыі нашай краіны. Папярэдні этап кастынгу заключаецца ў каментаванні аднаго з прапанаваных відэаадрэзкаў матчаў мінулага сезону Вышэйшай лігі. Спампоўвайце відэа па спасылцы, накладвайце свой голас і дасылайце гатовы матэрыял на пошту. Прымаюцца заяўкі з 9 да 20 студзеня ўключна, адзначаецца ў абвестцы.

Беларускае Радыё Рацыя