Беларусы змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для іншаземца
З 1 студзеня грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Польшчы могуць атрымаць польскі праязны дакумент для іншаземца, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на 1 год і замяняе сабой у паездках за мяжу пашпарт у выпадках, калі дакумент згублены, пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт чалавек не можа з-за рызыкі падвергнуцца рэпрэсіям у выпадку вяртання на радзіму.
Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка неабходна ваяводзе па месцы жыхарства заяўніка.