„Дзеці вучаць мову” – рэпартаж Алесі Лугавой



movananovabyГаварыць пра заняпад беларускай мовы ў Беларусі ўжо даўно няёмка, як пра агульнае месца, якое не патрабуе каментароў. Актыўныя грамадзяне краіны, замест бессэнсоўных размоў, выбіраюць шлях актыўных дзеянняў у падтрымку беларускасці. З вялікай колькасці грамадскіх ініцыятыў выбіваюцца некаторыя асабліва смелыя, крэатыўныя і паспяховыя. Бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова нанова” – адно з такіх пачынанняў. Курсы маюць вялікі поспех, такую ж вялікую аўдыторыю, і сведчаць пра запатрабаванасць мовы ў дарослых беларусаў.

Поспех натхніў пачынальнікаў курсаў на стварэнне таксама і заняткаў для дзяцей, якія пакуль працуюць толькі ў Менску ды Берасці, дзе знайшліся настаўнікі-валанцёры. У Берасце мы і накіруемся.