У Кіеве наладжваецца сітуацыя з электрычнасцю
Сітуацыя з падачай электрычнасці апошнімі днямі наладжваецца, большую частку дня ёсць святло і ацяпленне. Пра гэта распавяла ўкраінская грамадская дзяячка Кацярына Зверава.
Але ўсё роўна высокай застаецца верагоднасць прылёту расейскіх ракет, адзначыла яна:
– Пасля абстрэлаў 31-га снежня ў цэнтры быў пашкоджаны гатэль, будынкі, прыватны сектар, а таксама аб’екты інфраструктуры. Удалося аднавіць падачу электраэнергіі і ў нас адключаюць святло толькі па графіку. Раней святла не было нават некалькі сутак.
Вайна ва Украіне ідзе 321 дзень. Актыўныя баявыя дзеянні па розных адзнаках экспертаў могуць яшчэ цягнуцца як мінімум да канца зімы – пачатку вясны. Далей сцэнары могуць залежаць як ад чарговай хвалі мабілізацыі ў Расеі, так і ад контрнаступу з украінскага боку.
Беларускае Радыё Рацыя