Батумі: „Гравітацыя” па-беларуску
У Батумі ў беларускім каворкінгу LinX адбыўся паказ фільма „Гравітацыя” па-беларуску.
Гэты паказ стаў першым паказам у 2023-м годзе паказам мастацкага кіно ў межах праекту „Глядзім кіно ў Батумі”. Пра паказы фільмаў распавядае арганізатар Міхал Каралевіч:
– Самае цікавае, што я бачу, што гэта запатрабавана. Людзі прыходзяць, людзям цікава, заўсёды прыходзяць новыя людзі. Ёсць тыя, хто не прапускае паказы і прыходзіць на кожны. Я лічу, што гэта ўсё дзякуючы таму, што мы выбіраем сусветна вядомыя, якасныя стужкі.
Ён адзначае, што прагляды фільмаў па-беларуску рэкламуюцца розным чынам:
– Галоўнае рабіць рэкламу, як анлайн, так і афлайн, яна працуе і так і так. Афлайн – гэта афішы, якія мы раздрукоўваем і вешаем. Таксама вельмі добра працуе „сарафаннае радыё”. Дзякуючы гэтаму людзі ўсё больш і больш даведваюцца пра гэта, запрашаюць адзін аднаго. Канешне працуе рэклама анлайн, мы робім абвесткі ў чатах.
Для таго, каб прывабіць аматараў кіно па-беларуску ў Батумі, таксама створаны невялікі тэлеграм-чат https://t.me/kinakipa_batumi, дзе будуць абмяркоўвацца фільмы для прагляду.
Беларускае Радыё Рацыя