Выйшла кніга адной з найстарэйшых жыхарак Міхалова – Ніны Горбач
«Міхалова і яго жыхары мінулых гадоў» – такі загаловак мае кніжка Ніны Горбач.
Выданне складаюць некалькі дзясяткаў расповедаў-успамінаў адной з найстарэйшых жыхарак Міхалова – Ніны Горбач, якія дзясяткамі гадоў друкаваліся ў неіснуючай ужо «Газэце Міхалоўскай». Кніжка аздобленая дзясяткамі ўнікальных здымкаў з архіваў аўтаркі. 10 студзеня ў Міхалове адбылася прэзентацыя кніжкі і сустрэча з аўтаркай.
Хачу такім чынам перадаць запісы нашага мінулага будучым пакаленням» – кажа Ніна Горбач:
– Я пісала гэтую кніжку на аснове ўласных успамінаў. Бо пражыла тут у Міхалове шмат гадоў з дня народзінаў (рэд. 02-01-1933 год). Выкарыстала сямейны расповеды, знаёмых. І я мела магчымасць сустракацца з цікавымі людзьмі, якія ведалі шмат (пра мінулае Міхалова). Пачала я пісаць у мясцовае выданне «Газета Міхалова і ваколіц», таму, што прыходзілі да мяне дзеці са школы і распытвалі пра мінулае Міхалова, для якіх была яна «белай плямай». Я адказвала ім на пытанні. І гэта стала для мяне стымулам да далейшай грамадскай дзейнасці і пісання.
Кніжка Ніны Горбач «Міхалова і яго жыхары мінулых гадоў» выдадена мясцовай майстэрнаяй фільму, гуку і фатаграфіі «Нехбудка».
Беларускае Радыё Рацыя