Валерый Герасімаў прызначаны камандуючым расейскай групоўкай ва Украіне



11 студзеня начальніка генштабу Расейскіх узброеных сілаў Валерыя Герасімава прызначылі камандаваць групоўкай, якая вядзе вайну ва Украіне. Адпаведнае прызначэнне зрабіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

„Камандуючым Аб’яднанай групоўкай войскаў (сіл) прызначаны начальнік Генеральнага штаба ВС РФ генерал арміі Валерый Герасімаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Намеснікамі Герасімава сталі галоўнакамандуючы ВКС РФ Сяргей Суравікін, галоўнакамандуючы сухопутнымі войскамі Алег Салюкоў, а таксама намеснік начальніка генштаба Аляксей Кім.

Падвышэнне роўню кіраўніцтва ў расейскім Мінабароны растлумачылі пашырэннем маштабу вырашаемых у ходзе вайны задач, а таксама „неабходнасцю арганізацыі больш цеснага ўзаемадзеяння паміж відамі і родамі ўзброеных сіл” і „падвышэннем якасці ўсіх відаў забеспячэння і эфектыўнасці кіравання групоўкамі войскаў”.