«Дармаедаў» зноў абкладуць падаткам
З 2023 года ў Беларусі будуць дадаткова абкладаць незанятых у эканоміцы новым падаткам. Закране ён не ўсіх.
У Падатковы кодэкс унеслі некаторыя змены — падатковая інспекцыя будзе правяраць розніцу паміж выдаткамі і прыбыткамі тых беларусаў, хто афіцыйна не працуе без перапынку 5 гадоў. Для такіх катэгорый не занятых у эканоміцы ў прыбыткі не будуць уключаць падараваныя грошы, пазыкі, а таксама грошы, якія перадалі на захаванне.
Выключэнне зрабілі для такіх прыбыткаў, якія былі атрыманыя ад сваякоў, у тым ліку бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, бабуль і дзядуляў. Але такія прыбыткі не павінны быць звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Агульная сума такіх грашовых паступленняў ад сваякоў не павінна перавышаць 100 базавых велічыняў на працягу году. Іначай чалавеку давядзецца заплаціць падатак памерам 10% з сумы перавышэння.
Беларускае Радыё Рацыя