Беларусы Беластока абмеркавалі адказ уладаў горада па пытанні беларускай мовы для дзяцей



У Беластоку прайшоў бацькоўскі сход беларускай дыяспары, на якім прысутныя абмеркавалі афіцыйны адказ Дэпартамента адукацыі Беластока на сабраныя заявы пра навучанне дзяцей беларускай мове.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы стварэння нядзельнай школы для беларускіх дзяцей ад фонда «Беларусь 2020» Зміцер Косцін:

– Больш-менш гэты адказ паўтарае пастулаты, але ёсць спадзяванне на сустрэчу. 18 студзеня адбудзецца, паспрабуюць размаўляць, магчыма з гэтага нешта выйдзе. Прымуць удзел прадстаўнікі Дэпартамента адукацыі гарадской управы, прадстаўнікі ўрадавай адміністрацыі ў ваяводстве і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі з Варшавы. Кагосьці на сустрэчу запросяць з прадстаўнікоў гэтых бацькоў, якія падпісвалі заявы. Не было ясных сігналаў, таму што адбудзецца змена заканадаўства.

Падчас бацькоўскага сходу беларускай дыяспары таксама адбылася прэзентацыя простых і даступных кожнаму рэсурсаў вывучэння беларускай мовы і заахвочвання дзяцей, а таксама мажлівасці для школьнікаў, што вывучаюць беларускую мову ў Польшчы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя