Гоніё: старажытная крэпасць недалёка ад Батумі



Недалёка ад Батумі знаходзіцца крэпасць Гоніё або Гоніё-Апсараская крэпасць – гістарычная крэпасць у Аджарыі, у муніцыпалітэце Хелвачауры.

Крэпасць пабудаваная ў І м стагоддзі нашай эры ў прыморскім курорце.

Дабрацца да крэпасці з Батумі і ў Батумі можна на гарадскім аўтобусе №16, аўтобусе, які ідзе ў бок турэцкай мяжы.

Гоніё-Апсароскі археолага-архітэктурны музей-запаведнік размешчаны ў крайняй паўночнай частцы гістарычнага горада Чанеці, каля ракі Чарохі, у вусці Чорнага мора, на левым беразе, на поўдзень ад Батумі, на адлегласці 12 кіламетраў ад горада Батумі.

Крэпасць Гоніё-Апсарас мела пад час сваёй пабудовы ўнікальнае стратэгічнае значэнне: ахоўвала ўваходы ў цясніны Чарохі і Аджарысцкалі, што звязвалі ўнутраныя раёны  паўднёва-заходняй Грузіі з Чарнаморскім узбярэжжам. Менавіта з-за такога размяшчэння крэпасць Ганіё стала апорнай цытадэллю спярша Рымскай імперыі, а затым Візантыі і Асманскай імперыі ва ўсходняй частцы Чорнага мора. У крэпасці Ганіё знаходзіцца музей-запаведнік, які адчыніўся ў  2010 годзе, дзе захаваліся экспанаты, якія адносяцца да 80-х гадоў XIX стагоддзя.

Пабудова крэпасці мае форму прастакутніка: даўжыня гэтага прастакутніка складае 228 метраў, а шырыня – 195 метраў, сама крэпасць умацавана 18 вежамі. Вуглавыя вежы большыя па памерах.

За час свайго існавання крэпасць зведала мноства рэстаўрацыяў. У сценах  можна дакладна ўбачыць і вылучыць некалькі пластоў перабудовы. Самым старым з іх з’яўляецца прастакутны мур, вялікія і акуратна часаныя квадраты,.

Гэты апошні пласт рэканструкцыі датуецца сярэдзінай XVI стагоддзя, калі  паводле крыніцаў, асманы „пабудавалі” (гэта значыць адбудавалі ) ізноў захоплены Гоніё.

Што да самага старога пласта пабудовы крэпасці, то ён складзены  з вялізных часаных камянёў нават метровай таўшчыні. Вышыня сценаў складае каля пяці метраў, а на вуглах, дзе знаходзяцца вежы – нават сем метраў. Таўшчыня гэтай сцяны, яе верхняя частка  – паўтара метра. Паводле археалагічных матэрыялаў і спасылак на грэка-рымскія крыніцы, яно датуецца  раннім феадальным часам.

Сцены былі па крыніцах у той час добра абароненыя. Сценавыя камяні звязаны паміж сабой вапнавым растворам.

Па мясцовым паданні,  камяні ў крэпасць  «прывезлі» так: людзі што будавалі крэпасць сталі ў ланцуг з Кварыяці да Гоніё і адзін аднаму, з рук ў рукі перадавалі камяні”. Паданне,  напэўна, тычыцца позняй перабудовы, калі магчыма перадаць праз людзей толькі  тонкія камяні, у адваротным выпадку нават прывезці велізарны камень ніжняй сцяны без арбы з буйвалам было б цяжка.

У пабудове Гоніё  добра бачны  пласт будынкаў візантыйскай эпохі (VI-VII стагоддзі). Пэўныя рэстаўрацыйныя працы праводзіліся ў Гонію ў эпоху генуэзцаў (XIII-XIV стагоддзя).

Факт гэтай перабудовы пацвярджаецца паданнем пра тое , што „пабудова” гэтай крэпасці была прыпісана генуэзцам.  Тут таксама трэба адзначыць , што сама назва Гоніё з’яўляецца замяшчальнай формай Генуасі.

Такім чынам на тэрыторыі крэпасці добра бачныя чатыры пласта перабудовы.

Гісторыя крэпасці Гоніё-Апсарас цесна звязаная з міфам аб арганаўтах. Вядома, што менавіта тут кароль Ает пахаваў свайго сына Апсароса, якога забіў збеглы Ясон.

Існуе таксама легенда, што тут на тэрыторыі крэпасці знаходзіцца магіла, якую на сённяшні дзень прынята лічыць магілай апостала Матфея – аднаго з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста, якога Збавіцель прыняў у свой круг замест Юды Іскарыёта.

Па адной з версій апостал Матфей пасля смерці Хрыста прыйшоў у крэпасць Гоніё і застаўся тут прапаведаваць. Магіла апостала Матфея знаходзіцца на тэрыторыі так званай рымскай прэторыі (з лацінскага дасл. «палатка палкаводца»). Бо Ганіё-Апсараская крэпасць у пачатку нашай эры была пабудавана як апорная цытадэль рымскіх войскаў, то прэторыяй у дадзеным выпадку звалася рэзідэнцыя рымскага генерала, камандавалага гарнізонам. Ад прэторыі засталіся вялізныя каменныя пастаменты ў выглядзе крыжоў, якія, як мяркуецца, стаяць над магілай апостала Матфея.

Выстава з археалагічныя раскопкаў, што адбыліся ў 2015 годзе,  паказвае рэшткі казармаў рымскага перыяду, выраб са шкла, манеты, таксама рэшткі лазні другой паловы першага стагоддзя, дзе прадстаўлены вадзяны рэзервуар таго перыяду, і мазаіка  на даволі вялікай тэрыторыі.

Мазаіка прадстаўляе розныя віды геаметрычных арнаментаў, галоўным чынам-шахматныя і арнамент у форме ромбу. Рэшткі манументальнай царквы былі знойдзены ў Ахал сафелі, якія датуецца з новага стагоддзя летазлічэнне да 6 стагоддзя. Яго памеры – даўжыня 24 і шырыня – да 18 метраў і добра захаваліся.

У 1547 годзе населены пункт Чанэці разам з Гоніё быў заваяваны асманамі. Барацьба Варданідзэ – Гурыяні за вызваленне Гоніа-Чанэці да выніку не прывяла.

Сам населены пункт і крэпасць заставаўся ва ўладанні Турцыі да 1878 года, калі згодна Сан-Стэфанскаму  перамір’ю  з Аджарыяй быў перададзены Расейскай імперыі.

Пасля гэтага крэпасць згубіла сваё значэнне і прыйшла ў заняпад. Цяпер у крэпасць прыяджае вялікая колькасць турыстаў, асабліва летам, калі турысты ў сотнях і нават тысячах едуць адпачываць у прыморскі курорт Гоніё, дзе файны пляж і вялікая колькасць гатэляў.

Беларускае Радыё Рацыя, Батумі-Гоніё-Батумі