Беларусь у Сусветным дакладзе пра падзеі 2022 года
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала сусветны даклад за 2022 год: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ў свеце, паведамляе „Вясна”.
Адна з частак прысвечана агляду рэпрэсій улад Беларусі супраць грамадзянскай супольнасці ў мінулым годзе.
• Тых, хто выступіў з крытыкай расійска-ўкраінскай вайны, улады пераследвалі, антываенныя дэманстрацыі былі жорстка задушаны;
• Па стане на кастрычнік у краіне былі ліквідаваныя 653 грамадскія арганізацыі;
• Са жніўня 2020 як мінімум 70 адвакатаў пазбавіліся ліцэнзіі ў выніку палітычна матываваных рашэнняў Мінюста ці адвакацкіх калегій;
• Са студзеня па кастрычнік зафіксаваныя 93 выпадкі, калі журналісты зазнавалі адвольныя затрыманні, вобшукі, штрафы і адміністрацыйныя арышты;
• Улады Беларусі свядома стваралі гуманітарны крызіс, выдаючы турыстычныя візы тысячам мігрантаў і падштурхоўваючы іх да перасячэння мяжы ЕЗ.