Літоўскія спецслужбы засцерагаюць грамадзян ад паездак у Беларусь
Некаторыя літоўскія грамадзяне наведваюць Беларусь па «бязвізе», арганізаваным рэжымам Лукашэнкі. Але спецслужбы краіны папярэджваюць, што рабіць гэта небяспечна, існуе рызыка трапіць у рукі беларускай або расейскай выведкі.
Кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс адзначыў, што праз вайну ва Украіне сітуацыя абвастрылася. Пры гэтым краіны Еўропы пачалі ачышчацца ад агентаў расейскай выведкі, адзначыў ён у інтэрв’ю Delfi.
«Беларускі КДБ працуе вельмі інтэнсіўна, як і расейскія спецслужбы ў сябе. Я маю на ўвазе, што людзі, якія перасякаюць мяжу і едуць у гэтыя краіны па танныя паліва, цыгарэты ці яшчэ за нечым аўтаматычна аказваюцца ў зоне рызыкі. Ёсць факты вербоўкі людзей, іх пытаюцца, напрыклад, пра палітычную сітуацыю ў Літве, іх працу, адукацыю, хто яны. Збіраюць інфармацыю, палохаюць, каб атрымаць інфармацыю».
Ён падкрэсліў, што людзі не павінны думаць, што яны не ўяўляюць цікавасці для іншых спецслужбаў.