У Беларусі прывялі ў баявую гатоўнасць падраздзяленні артылерыстаў



Беларусь прывяла ў гатовасць падраздзяленні артылерыстаў у рамках „баявога зладжвання” сумеснай з Расеі групоўкі войскаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле звестак ведамства, артылерысты гатовы да выканання „задач па прызначэнні”.

„Сёння ў рамках правядзення сумесных мерапрыемстваў баявога зладжвання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расеі, артылерыйскія падраздзяленні 11-й асобнай механізаванай брыгады прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні”, – гаворыцца ў паведамленні.