У Беларусі пачнуцца перабоі з работамі банкаўскіх карт



Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі ў ноч з пятніцы на суботу, 14 студзеня, – з 3.20 да 4.00. Прычына – тэхналагічныя працы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Аб гэтым паведамляецца на сайце цэнтра.

„У названы прамежак часу магчымы кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра”, — паведамляецца на сайце цэнтра.

Спецыялісты будуць праводзіць тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аказвае паслугі для некалькіх банкаў – „Беларусбанк”, „Белаграпрамбанк”, „Сбер Банк”, „БСБ Банк”, „Парытэтбанк”, „Белінвестбанк”, „БНБ-Банк”, „Банк Рашэнне”, „Франсабанк”, „Цэптэрбанк”, „БТА Банк”.

Беларускае Радыё Рацыя