Збор за перасячэнне мяжы ўводзіць і Берасцейская вобласць



Мясцовы збор за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі з 1 лютага ўводзіць і Берасцейская вобласць.

Адпаведнае рашэнне прыняў Берасцейскі абласны Савет дэпутатаў.

Збор складае адну базавую велічыню ці 37 рублёў. Ён будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года, паведамляе pravo.by.

Раней гэты мясцовы збор увялі з лютага Віцебская і Гарадзенская вобласці. Ён дзейнічаў у згаданых трох абласцях з 2021-га да канца мінулага года.

Ад мясцовага збору вызвалілі ветэранаў вайны, чыноўнікаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, замежнікаў, запрошаных дзяржорганамі і арганізацыямі, беларусаў і замежнікаў, якія едуць на лячэнне.

Беларускае Радыё Рацыя