Беларусы Беластока вышылі карціну ў незвычайнай тэхніцы
Чарговая сустрэча „Беларусы малююць” прайшла ў беларускім хабе „Новая Зямля” у Беластоку. Удзельнікі з выкарыстаннем незвычайнай тэхнікі вышылі карціну, якая будзе ўпрыгожваць сцены хаба надалей. Кажа арганізатарка сустрэчы, мастачка Юлія Гаруновіч:
– Працяг праекту „Беларусы малююць”, сёння мы будзем рабіць другую карціну для хаба. Гэты стыль называецца фолк-арт, карціна з птушачкамі, з кветачкамі, каторую дзяўчыны будуць вышываць у бела-чырвоных колерах. Усе працы, якія мы зробім будуць аб’яднаныя, я так пастрою выставу, што ад адной да другой будзе плаўны пераход.
Усе карціны, створаныя ў межах праекта „Беларусы малююць”, будуць прададзены на дабрачынныым аўкцыёне, атрыманыя сродкі будуць перададзены сваякам палітзняволеным. Сустрэчы „Беларусы малююць” ладзяцца ў хабе „Новая Зямля” штотыдзень. Далучыцца можа кожны жадаючы.
Беларускае Радыё Рацыя