Вайна ва Украіне: трохдзённы траўр у Дняпры



326-ы дзень вайны. Колькасць загінуўшых ад ракетнага ўдару Расеі па шматпавярхоўцы ва ўкраінскім горадзе Дняпры павялічылася да 14. 38 чалавек выратавалі з-пад завалаў, з іх шасцёра дзяцей. Адну жыхарку дома знялі з сёмага паверха. Пошукавая аперацыя працягваецца.

Па стане на гэты ранак у Дняпры загінула 17 чалавек, з якіх адно дзіця, паранены 73 чалавекі, у тым ліку 14 дзяцей. У горадзе аб’яўлена трохдзённая жалоба па загінуўшых.

Між тым, дарадца Офіса презідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік у Дняпры, збіла ўкраінская СПА, і ў выніку ракета ўзарвалася. Таксічнае паліва стала дадатковым элементам паражэння, сказаў дарадца. Аднак Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што не збівалі ракету Х-22, якая патрапіла ў жылы дом у Дняпры. Ва УСУ няма на ўзбраенні такіх сродкаў, якія былі б здольныя збіць гэтую ракету.  

Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат паведаміў, што ўдар па шматпавярховіку ў Дняпры быў нанесены ракетай, якую  запусціў бамбардзіроўшчык з раёна Курска і Азоўскага мора. Гэтая ракета прызначаная для знішчэння авіяносных груп у моры.