Да палітвязня Уладзіміра Мацкевіча два тыдні не пускаюць адваката
Да палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча два тыдні не пускаюць адваката.
Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog. Акрамя гэтага, ужо працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска, ён пазбаўлены тэлефонных размоў.
Сваякам Мацкевіча адміністрацыя шклоўскай калоніі не дае ніякай інфармацыі. Яму немагчыма нават перадаць лекі. Дадам, што Уладзіміра Мацкевіча асудзілі да пяці гадоў зняволення.
Пакаранне ён адбывае ў шклоўскай калоніі №17.