Звыш 300 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Валеры Захарчык
Звыш 300 дзён за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Валеры Захарчык.
Ён быў асуджаны адразу па трох палітычна матываваных артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
– Палітвязень Валеры Захарчык быў затрыманы ў сакавіку 2022 года. У вынікі прад’яўленыя абвінавачванні па такіх артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як артыкул 369 або абраза прадстаўніка ўлады, артыкул 368 або абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і артыкул 203-1 або незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.
Паводле матэрыялаў, у адносінах да Валерыя Захарчыка падставай да аднаго з абвінавачванняў стала тое, што у пачатку 2022 года ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”, пасля прагляду відэафайла з абразай прадстаўніка ўлады – начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргея Нікеля – паставіў “лайк” і размясціў відэа на сваёй старонцы.
Прысуд – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Юліана Шчэрба. Згодна апошніх звестак, палітвязень знаходзіцца ў СІЗА№6 горада Баранавічы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя