У Беларусі пройдуць тры вучэнні АДКБ
У Беларусі ў верасні гэтага года пройдуць тры вайсковыя вучэнні АДКБ (Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы) з чатырох. Пра гэта ў інтэрв’ю СТВ заявіў першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка.
«Па вайсковай лініі: з чатырох вучэнняў, якія штогод праводзіць арганізацыя, тры плануецца правесці на тэрыторыі нашай краіны. Гэта вучэнні „Узаемадзеянне” калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, вучэнні „Пошук” разведвальных падраздзяленняў, вучэнні „Эшалон” – тылавых”, – распавёў Муравейка.