„Дынама” абыграла лідараў Усходняй канферэнцыі КХЛ
Хакейнае менскае „Дынама” перапыніла серыю паразаў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У чарговым матчы хатняй серыі менчане прымалі лепшую каманду Усходу – „Аўтамабіліст” з Екацярынбурга. Дзякуючы шайбам Дзмітрыя Сакалова, Уладзіміра Алістрава і вырашальнаму кідку Ніка Мёрклі «зубры» перамаглі ў авертайме – 3:2.
„Сталіца” другі раз выйграла Кубак Беларусі па міні-футболе
„Сталіца” другі раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі па міні-футболе.
У фінальным паядынку 33-га кубкавага розыгрышу мінчане абыгралі ў серыі пасляматчавых пенальці аршанскі „Вітэн”. Асноўны і дадатковы час завяршыліся ўнічыю – 2:2, а ў серыі пенальці поспех быў на баку „Сталіцы” – 4:2.
„Менск” прайграў 20-ы матч ў Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты „Менска” пацярпелі 20-ю параза ў матчах Адзінай лігі ВТБ.
У сваім перадапошнім паядынку першага этапа мінчане саступілі ў Краснадары баскетбалістам „Лакаматыва-Кубані” з лікам 56:74. Для каманды Расціслава Вергуна гэта 20-я няўдача ў 21-й праведзенай сустрэчы. Заключны паядынак чэмпіёны Беларусі правядуць 19 студзеня ў гасцях у баскетбалістаў „Самары”.
„Мяшкоў Берасце” перамог „Зеніт” у SEHA-лізе
Чэмпіёны Беларусі гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” святкавалі пятую перамогу запар у групавым этапе дывізіёна „Усход” SEHA-лігі. У матчы 5-га тура папярэдняй групы B берасцейцы выйгралі ў Санкт-Пецярбургу ў мясцовага „Зеніта” з лікам 32:28.
Івашка прайграў у першым раундзе Australian Open
У Мельбурне стартаваў першы ў новым сезоне тэнісны турнір серыі „Вялікага шлема” – адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Першым з чатырох прадстаўнікоў Беларусі на корт „Мелбурн-Парка” выйшаў 72-гі нумар сусветнага рэйтынгу Ілля Івашка. У 1/64 фіналу ён саступіў 34-й ракетцы планеты нідэрландскаму тэнісісту Ботыку ван дэ Зандшульпу – 3:6, 6:3, 5:7, 3:6. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 33 хвіліны.
„Барселона”, упэўнена абыграўшы „Рэал”, перамагла ў Суперкубку Іспаніі
„Барселона” перамагла мадрыдскі „Рэал” у фінале Суперкубка Іспаніі — 3:1. Галамі ў „сіне-гранатавых” адзначыліся Гаві, Роберт Левандоўскі і Педры. У канцоўцы мяч прэстыжу забіў форвард „Рэала” Карым Бензема. Каталонскі клуб 14-ты раз заваяваў трафей, што з’яўляецца рэкордам.
„Арсенал” „перамог „Тотэнхэм” у лонданскім дэрбі
„Арсенал” на выездзе абыграў „Тотэнхэм” у матчы 20-га тура чэмпіянату Англіі — 2:0 дзякуючы аўтаголу Ларыса і дакладнаму ўдару Эдэгора. Кананіры з 47 ачкамі лідыруюць ў табліцы, апярэджваючы „Манчэстэр Сіці” на восем балаў. У „Тотэнхэма” 33 ачкі і пятае месца.
Дубль Дзібалы прынёс „Роме” тры ачкі ў матчы з «Фіярэнцінай» у рамках 18 тура Серыі А. „ПСЖ” на выездзе прайграў „Рэну” ў матчы 19-га тура чэмпіянату Францыі – 0:1. У гасцей у асноўным складзе на поле выйшлі лепшы гулец мінулага чэмпіянату свету Ліянэль Месі і лідэр зборнай Бразіліі Неймар, французскі форвард Кіліян Мбапе выйшаў на замену на 55-й хвіліне. „ПСЖ” з 47 ачкамі працягвае лідыраваць у табліцы, апярэджваючы „Ланс” на тры балы.
Беларускае Радыё Рацыя