У Беластоку стварылі супольнасць рамеснікаў і мастакоў з Беларусі і Украіны
Рамеснікі і мастакі з Беларусі і Украіны стварылі ў Беластоку ўласную супольнасць. Яны аб’ядналіся, каб дзяліцца вопытам у сферы творчасці і продажу гатовых вырабаў. Апроч таго, ужо прайшла іх первая сумесная выстава – у хабе “Новая зямля”.

Пра аб’яднанне распавядае яго ініцыятар, беларуска Анжэліка.
– Калі я сюды прыехала, я даведалася, што тут ёсць кірмашы і розныя мерапрыемствы. І я падумала, што сапраўды трэба збіраць людзей і проста абменьвацца вопытам. У кагосьці ёсць вопыт працы ў інтэрнэце, у кагосьці ёсць вопыт працы на звычайных кірмашах. І мы такім чынам вырашылі аб’яднацца. На гэты момант 72 чалавекі на нашым чаце.
Анжэліка кажа, што ў планах аб’яднання праводзіць не толькі выставы, але і ўнутраныя адукацыйныя мерапрыемствы. Яны патрэбны для таго, каб рамеснікі і мастакі ў Беластоку мелі магчымасць развіваць свой ўласны бізнэс і брэнд.








Беларускае Радыё Рацыя
